Генеральны сакратарыят Інтэрпола абверг заявы афіцыйнага Мінска пра тое, што расійскі сенатар і бізнэсовец Сулейман Керымаў абвешчаны ў міжнародны вышук.

У сувязі з інфармацыяй, якая была агучаная ў беларускіх афіцыйных СМІ, Генеральны сакратарыят Інтэрпола паведаміў, што 2 верасня ён атрымаў паведамленне ад беларускіх уладаў з просьбай унесці ў сьпіс асобаў, якіх шукае Інтэрпол, расійскага грамадзяніна Сулеймана Керымава.

Гэты запыт цяпер разглядаецца ў Генеральным сакратарыяце Інтэрпола і ў незалежнай камісіі па кантролі спраў Інтэрпола, каб вызначыць, ці адпавядаюць яны статуту арганізацыі і, у прыватнасьці, артыкула 3, які строга забараняе ёй «любое ўмяшанне ці дзейнасць палітычнага, ваеннага, рэлігійнага ці расавага характару».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?