Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Віктар Шэйман возьме ўдзел у 14‑м пасяджэнні Камітэта сакратароў саветаў бяспекі дзяржаў ‑‑ удзельніц Дагавора аб калектыўнай бяспецы, якое адбудзецца ў Бішкеку 20 верасня.

Як паведамілі ў прэс‑цэнтры Дзяржаўнага сакратарыяту Савета бяспекі Беларусі, кіраўнікі апаратаў саветаў бяспекі краін АДКБ абмяркуюць вынікі беларускага старшынства ў гэтай арганізацыі і тэндэнцыі развіцця ваенна‑палітычнай абстаноўкі ў зоне адказнасці АДКБ, разгледзяць дакументы, што ўносяцца на пасяджэнне Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якое адбудзецца ў пачатку кастрычніка 2007 года ў Душанбэ.

У Бішкеку плануецца, у прыватнасці, разгледзець пытанні аб стварэнні Антытэрарыстычнага камітэта кіраўнікоў спецыяльных службаў і праваахоўных органаў дзяржаў ‑‑ удзельніц АДКБ, каардынацыйных саветаў кіраўнікоў кампетэнтных органаў па пытаннях барацьбы з нелегальнай міграцыяй і па надзвычайных сітуацыях. Таксама ўдзельнікі пасяджэння ўзгадняць пакет дакументаў па нарматыўным і арганізацыйным афармленні ў рамках АДКБ механізму міратворчай дзейнасці і шэраг іншых дакументаў.

Чакаецца, што кіраўнікоў дэлегацый прыме прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0