1970-я. Залаты час «Формулы-1»: неверагодныя хуткасці гоначных машын, брутальныя на трэку і датклівыя ў звычайным жыцці гоншчыкі, сэксуальныя прыхільніцы, літры шампанскага на фінішы для пераможцы…
Два непрымірымыя супернікі ў гісторыі гонак — абаяльны плэйбой-ангелец Джэймс Хант і дысцыплінаваны перфекцыяніст-аўстрыец Нікі Лаўда — даводзяць сябе да мяжы фізічнай і псіхалагічнай трываласці дзеля трыумфу на трасе. Для іх няма лёгкіх шляхоў да перамогі і права на памылку.
Адзіны промах гоншчыкам можа каштаваць кар’еры і нават жыцця...
З 17 кастрычніка ў кінатэатрах.