Андрэй Арамнаў, цяжкаатлет, алімпійскі чэмпіён Пекіна (2008) пракаментаваў для Naviny.by ідэю плаціць 100 даляраў за выезд з Беларусі:

«Не разумею, што гэта значыць. Аднак скажуць плаціць — заплачу. Калі праца звязана з паездкамі, прыйдзецца.

Ініцыятыва ішла ад прэзідэнта, а прэзідэнт ведае, што трэба рабіць. Калі гэта не трэба асобным групам насельніцтва — значыць, трэба краіне.

Калі ты выязджаеш, значыць, у цябе ёсць грошы. Магчыма, іх выкарыстаюць для таго, каб дапамагчы тым, у каго іх няма».

Адказваючы на пытанне, як даведацца, куды пойдуць сродкі, атрыманыя за выплату выязных пошлін, Арамнаў сказаў, што дастаткова ведаць, што «усе грошы ідуць дзяржаве, а дзяржава вельмі правільна імі распараджаецца».

У якасці аргументу ён прывёў той факт, што ў Беларусі адбываецца «рост эканомікі, будуюцца гарады, дзіцячыя сады, дваровыя пляцоўкі, дамы і кватэры». У нас назіраецца прагрэс: «Быў бы рэгрэс, можна было б цікавіцца, куды нашы грошы ідуць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0