Ігар Пцічкін. Фота з «Укантакце»

Ігар Пцічкін. Фота з «Укантакце»

Блізкія і сябры Ігара Пцічкіна, які загінуў у мінскім СІЗА № 1 па вул. Валадарскага, збіраюцца зладзіць ля будынка ізалятара ў суботу 14 верасня хвіліну маўчання, каб ушанаваць яго памяць.

Паведамленне пра хвіліну маўчання з’явілася ў суполцы Укантакце, прысвечанай Ігару Пцічкіну.

Раней у той самай суполцы паведамлялася, што хвіліна маўчання пройдзе на Кастрычнічкай плошчы, а 19:00 12 верасня, на 40 дзён ад смерці Пцічкіна.

21-гадовы Ігар Пцічкін мусіў адбыць у СІЗА трохмесячны арышт: сеў за руль аўто, хаця быў пазбаўлены правоў. 30 ліпеня ён прыехаў у Заводскае РУУС Мінска, каб адбыць пакаранне і затым быў дастаўлены ў СІЗА № 1 на Валадарскага.

4 жніўня Пцічкін памёр.

На сустрэчы з начальнікам СІЗА родным хлопца паведамілі, што ў Ігара 3 жніўня пачалося «псіхаматорнае ўзбуджэнне». І яго змясцілі ў медыцынскую часць, «дзе давялося фіксаваць яго мяккімі рамянямі». На фатаздымках трупа Пцічкіна заўважныя шматлікія сінякі. Фоты выкладзеныя ў агульны доступ у суполцы Укантакце.

Афіцыйная прычына смерці Пцічкіна пакуль не называецца. Працягваюцца экспертызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?