Як высьветлілася, сустрэча мела адбыцца сёньня, але павесткі Лябедзька не атрымліваў і адпаведна наведваньне пракуратуры не плянаваў.
«Як я зразумеў, у пракуратуры зьявіліся пытаньні да маіх камэнтароў наконт рашэньня Вярхоўнага суду датычна прыпыненьня дзейнасьці ПКБ», ‑‑ кажа Анатоль Лябедзька.
Генпракуратуру ён зьбіраецца наведаць у аўторак.