На тэлеэкране - прадусаваная Кустурыцам трагікамэдыя і палітычны трымценьнік Фэрнанда Мэйрэліша.

СТВ, 23.00

Ягадка ў супэрмаркеце (Jagoda u supermarketu)
Югаславія - Нямеччына - Італія, 2003, каляровы, 83 хв.
Рэжысэр: Душан Міліч
Ролі выконваюць: Бранка Каціч, Срджан Тодаравіч, Дубраўка Міятавіч, Горан Радакавіч
Жанр: Рамантычная трагікамэдыя
Адзнака: 6,5 (з 10)

Касірка ў супэрмаркеце марыць пра прынца. Прынц зьяўляецца нечакана, і з аўтаматам...

Бадзёрая трагікамэдыя, зьнятая ў лепшых балканскіх традыцыях. Карціну Душана Міліча прадусаваў Эмір Кустурыца - і ягоны "карнавальна-вясельны" ўплыў адчуваецца.

Закаханая касірка, тэрарыст-недарэка, які абараняе пакрыўджаную бабулю, смачны побыт правінцыйнага гарадку, мэлядраматычныя інтрыгі, зброя.

Выдатны фільм для вечаровага прагляду.

Таксама на экране:

АНТ, 23.05 Адданы садоўнік

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?