«Згодна з часткай 2 арт.18 Канстытуцыі, Рэспубліка Беларусь ставіць на мэце зрабіць сваю тэрыторыю бяз’ядзернай зонай, а дзяржаву — нейтральнай», — пішуць яны ў звароце, які апублікавала газета «Народная воля».
Былыя старшыні Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч і Мечыслаў Грыб, а таксама старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька мяркуюць, што Дамова з Расіяй аб стварэнні саюзнай дзяржавы ад 1999 года пярэчыць Канстытуцыі.
Палітыкі просяць Канстытуцыйны суд разгледзець гэтае пытанне з пазіцыі Канстытуцыі і міжнародных дамоваў, ратыфікаваных Беларуссю.
0
0
0
0
0
0