Прамая тэлефонная лінія і анлайн-канферэнцыя са старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзеяй Ермаковай на тэму «Грашова-крэдытная палітыка Беларусі» пройдзе 18 верасня з 11.00 да 12.00 у прэс-цэнтры і на сайце БелТА.

У жніўні Нацбанк канстатаваў нармалізацыю становішча на валютным і дэпазітным рынках, а ўжо ў верасні курс долара ЗША перасягнуў псіхалагічны бар’ер Br9 тыс.

Якіх мер трэба чакаць з боку Нацыянальнага банка для захавання ў гэтых умовах стабільнай фінансавай сітуацыі? У які бок будзе рухацца ў бліжэйшы час стаўка рэфінансавання?

Як доўга працягнецца перыяд звышдаходнасці рублёвых дэпазітаў? Ці ўдасца ўтрымаць інфляцыю на запланаваным узроўні? Якім прагназуецца курс беларускага рубля да канца года? Ці плануе Нацбанк змяняць грашова-крэдытную палітыку ў 2014 годзе?

На гэтыя і іншыя пытанні ў час прамой тэлефоннай лініі і анлайн-канферэнцыі адкажа старшыня Нацбанка.

Пытанні можна задаваць загадзя або непасрэдна ў час правядзення канферэнцыі на сайце БелТА ў раздзеле «online канферэнцыі», а таксама па тэлефоне прамой лініі + 375 17 327-24-47. Адказы будуць публікавацца 18 верасня пасля 11.00 па меры гатоўнасці.-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?