У гарадскім пасёлку Глуск Магілёўскай вобласці знікла маладая жанчына з трохмесячнай дачкой, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Паводле звестак міліцыі, 7 верасня каля 20.00 Пою Таццяна Яўгенаўна (02.10.1982) пайшла са свайго дома па вуліцы Лугавой, 31 у Глуску разам з дачкой Пою Алінай Аляксандраўнай (07.06.2013) і не вярнулася. Жанчына знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку і часова не працуе. Месцазнаходжанне мамы і яе дачкі да гэтага часу не вядома.

Па прыкметах жанчыне на выгляд 25–30 гадоў, рост каля 170–175 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмныя сярэдняй даўжыні.

«Грамадзян, якім што-небудзь вядома пра лёс Пою Т.Я. і яе дачкі, а таксама маюць інфармацыю аб іх месцазнаходжанні, пераканаўчая просьба паведаміць ва Упраўленне крымінальнага вышуку УУС Магілёўскага аблвыканкама па тэлефонах: 295 555, 295 509 або ў найбліжэйшы аддзел міліцыі па тэлефоне 102», — адзначылі ў абласным УУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?