Цана на расійскі газ для беларускіх спажыўцоў ў 2014 годзе можа вырасці да $175 за 1 тыс. кубаметраў. Пра гэта паведаміў сёння журналістам першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка.

Адказваючы на пытанне, ці будуць павышаны цэны на газ для беларускіх спажыўцоў на фоне росту сусветных коштаў на энерганосьбіты, Уладзімір Сямашка адзначыў: «Вы ведаеце, што мы атрымліваем газ па вельмі канкурэнтных цэнах. За мінулы год сярэдняя цана склалася на ўзроўні $ 165,6, сёння крыху ніжэйшая. З улікам росту коштаў на нафту (а цэнавая формула па пастаўках газу ў Беларусь прывязаная да сусветных цэнаў, каціровак) безумоўна нейкі пад’ём будзе, але вельмі нязначны».

Так, па словах першага віцэ-прэм’ера, цана за 1 тыс.куб.м газу для Беларусі ў 2014 годзе можа скласці $175.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?