Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёсак «Дажынкі-2014» пройдзе ў другой палове верасня 2014 года ў Гарадку і Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Адпаведнае распараджэнне 13 верасня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Для падрыхтоўкі і правядзення фестывалю-кірмашу створаны аргкамітэт пад старшынствам намесніка прэм’ер-міністра Міхаіла Русага.

Аргкамітэту даручана ў двухмесячны тэрмін зацвердзіць план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю-кірмашу.

«Дажынкі-2013» пройдуць у Жлобіне (Гомельская вобласць).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?