«Галоўны трэнер нацыянальнай маладзёжнай зборнай Беларусі Аляксей Вергяенка падаў у адстаўку. Сёння адстаўка прынята», — паведаміла 13 верасня прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.
Выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера прызначаны Ігар Кавалевіч. Ён быў памочнікам Георгія Кандрацьева ў маладзёжнай зборнай, якая брала ўдзел у 2012 годзе ў алімпійскім турніры ў Лондане.
У адборачным турніры чэмпіянту Еўропы 2015 года каманда Вергяенкі зведала чатыры паразы ў чатырох матчах, забіўшы тры і прапусціўшы дзевяць мячоў. Наступную гульню Беларусь правядзе 10 кастрычніка ў гасцях супраць Казахстана.