Як паведамляюць чытачы «Нашай Нівы», праблемы з доступам праз Космас-ТВ пачаліся ў пятніцу ўвечары, захоўваюцца да абеду суботы. Шматканальны нумар 134 адразу даваў кароткія гудкі, замест робата.

«Па тэхнічных прычынах па некаторых адрасах часова адсутнічае доступ у Інтэрнэт. Вядуцца аднаўленчыя работы, — гаворыцца ў паведамленні на сайце кампаніі. — У выпадку адсутнасці доступу ў Інтэрнэт рэкамендуецца перазагрузіць кабельны мадэм. Для гэтага націсніце на адваротным баку мадэма кнопку «Reset“ і пачакайце некалькі хвілін. Пры наяўнасці Wi-Fi роўтера таксама неабходна выканаць яго перазагрузку, адключыўшы ад сілкавання на 10 секундаў. Прыносім выбачэнні і спадзяемся на разуменне».

Гэта адзін з самых працяглых збояў у доступе да інтэрнэту, зарэгістраваных за апошнія гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?