14 верасня пры вяртанні з Літвы ў Беларусь на аўтамабілі быў затрыманы для надгляду сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Малочка.
У яго канфіскавана для экспертызы кніга Валерыя Карбалевіча «Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт». Актывісту паведамілі, што кнігу правераць на экстрэмізм.
Надгляд доўжыўся больш за дзве з паловай гадзіны. Мытнікам не спадабалася назва выдавецтва, у якім выйшла кніга — «Партызан», паведамляе сайт АГП.
А. Малочка дадае, што мытнікі сказалі яму, што па выніках экспертызы з ім будуць размаўляць супрацоўнікі КДБ.
0
0
0
0
0
0