У суботу-нядзелю стартаваў 2-гі этап чэмпіянату Беларусі па футболе: цяпер каманды будуць спаборнічаць у шасцёрках (турніры за 1-6-е і 7-12-е месцы).
«Шахцёр» перамог у Салігорску «Тарпеда» Жодзіна — 1:0 (Рыас, 24).
БАТЭ на апошніх хвілінах перамог «Нёман» — 1:0 (Радзівонаў, 90).
Мінскае «Дынама» выйграла ў «Гомеля» — 3:1 (Фігерэда, 16, 39, Адамавіч, 18 — Афанасьеў, 14)
Шахцёр — 52, БАТЭ — 51, Дынама Мінск — 37, Гомель — 34, Нёман — 30, Тарпеда Жодзіна — 28.
Турнір за 7-12-е месцы:
«Мінск» — «Нафтан» — 4:0 (Васілюк, 8, Кібук, 35, Сачыўка, 41,Казека, 77).
«Белшына» — «Славія» — 2:1 (Данішэўскі, 53, 64 — Юдзянкоў, 68).
«Дынама» Брэст — «Дняпро» — 0:1 (Патоцкі, 19).
Белшына — 31, Мінск — 28, Дняпро — 26, Дынама Брэст -24, Нафтан — 21, Славія — 16.
Матчы 24-га тура пройдуць 21–22 верасня.
У суботу ў Салігорску згуляюць лідары чэмпіянату: «Шахцёр» і БАТЭ.