Прэзідэнт «Роснефти» Ігар Сечын абверг чуткі пра тое, што яго кампанія будзе змагацца за долю Сулеймана Керымава ў прадпрыемстве «Уралкалій».

«Калій пакуль не ўваходзіць у перыметр нашых стратэгічных інтарэсаў», — заявіў Сечын, якога цытуе агенцтва «Інтэрфакс».

На яго думку, у аснове чутак пра магчымую куплю «Раснафтай» долі ў «Уралкаліі» ляжыць няведанне сутнасці ягоных пытнічных перамоваў у Беларусі.

«Роснефть» мае ў гэтай краіне сур’ёзныя актывы — Мозырскі нафтаперапрацоўчы завод, сетку АЗС і добрыя перспектывы развіцця. І ставіць сваю працу ў Беларусі ў залежнасць ад праекта, які вельмі далёкі ад сферы нашых стратэгічных інтарэсаў, мы не збіраемся», — падкрэсліў Сечын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0