Арыштаваны падазраваны ў забойстве жанчыны і яе дачкі ў Глуску, паведамілі ў МУС Беларусі.

«У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што 7 верасня ў 23.00 мужчына ў сваім доме ў сварцы забіў іх адвёрткай, пасля чаго на машыне целы вывез каля в. Хвастовічы і закапаў. Трупы знойдзены», — распавялі ў МУС.

Заведзеная раней крымінальная справа па ч.2 арт.182 КК перакваліфікавана на ч.2 арт.139 КК РБ.

Маладая жанчына і яе трохмесячная дачка зніклі 7 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?