Гэтым нават карыстаюцца некаторыя прадаўцы, шматкроць завышаючы цэны. Зрэшты, дзякуючы лотам і інтэрнэту мы маем магчымасць пабачыць атрыбутыку тых часоў са старадаўнімі беларускімі сімваламі.

Адзнака «заслужаны трэнер» яшчэ нядаўна прадавалася за 40 даляраў. А значок майстар спорту — за 20. Цяпер жа заслужаны трэнер каштуе 110 даляраў. Бел-чырвона-белы майстар спорту — 100.

Суддзі найвышэйшай і нацыянальнай катэгорыі прадаюцца цяпер па 55 даляраў насуперак ранейшым 25–30 $.

Таксама за 200 даляраў ЗША можна набыць камплект медалёў чэмпіянату РБ з зубром і Пагоняй.

Зразумела, што павышэнне цэн у разы разлічанае на калекцыянераў-пачаткоўцаў, якія яшчэ не разбіраюцца добра ў рознай драбязе. Але гэта і паказчык таго, што цікавасць да перыяду 1991–1995 года расце ў нашым грамадстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?