Тэнісістка Вольга Гаварцова, якая дайшла да фіналу на турніры ў Ташкенце, узнялася ў абноўленым 16 верасня адзіночным рэйтынгу WTA са 113-й на 84-ю пазіцыю.

Першая дзясятка ў жанчын выглядае наступныя чынам:

1. Серэна Уільямс (ЗША) — 12.260 ачкоў; 2. Вікторыя Азаранка (Беларусь) — 9.505; 3. Марыя Шарапава (Расія) — 7.866; 4. Агнешка Радваньска (Польшча) — 6.335; 5. На Лі (Кітай) — 5.565; 6. Сара Эрані (Італія) — 4.325; 7. Марыён Барталі (Францыя) — 3.746; 8. Каралін Вазняцкі (Данія) — 3.645; 9. Ангеліка Кербер (Германія) — 3.420; 10. Ана Іванавіч (Сербія) — 3.245.

У мужчынскім адзіночным рэйтынгу з беларусаў лепшая пазіцыі ва Уладзіміра Ігнаціка — 181-е месца (265 ачкоў).

Першы ў рэйтынгу серб Новак Джокавіч (11.120), другі — іспанец Рафаэль Надаль (10.860), трэці — брытанец Эндзі Марэй (7.075).

У парным рэйтынгу ATP беларус Максім Мірны і румын Хорыя Тэкау займаюць 11-е месца (1.970 ачкоў). Лідзіруюць амерыканцы Боб і Майк Браяны (12.705 ачкоў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?