Маскоўскім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа паводле прыкмет злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 343–1 Крымінальнага кодэкса (выраб і распаўсюджванне з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт парнаграфічных матэрыялаў з выявай заведама малалетняга) у дачыненні да мінчука 1979 года нараджэння, раней неаднаразова судзімага.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Мінску Аляксандр Герасімаў, «падчас папярэдніх следчых дзеянняў устаноўлена, што ў ліпені 2013 года мужчына зрабіў некалькі фотавыяў парнаграфічнага зместу малалетняй дачкі і распаўсюдзіў іх праз інтэрнэт».

Да абвінавачанага прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Ён дае прызнанні, аднак пакуль не можа матываваць свае супрацьпраўныя дзеянні.

Па справе прызначаны неабходныя экспертызы, прыцягнуты спецыялісты ў сферы псіхалогіі. Праводзяцца следчыя дзеянні, скіраваныя на ўстанаўленне акалічнасцяў учынення злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?