17 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі. Беларускі рубель нязначна знізіўся да даляра і еўра, які чарговы раз абнавіў гадавы максімум.
Даляр умацаваўся на Br10 да 9020 беларускіх рублёў.
Еўра вырас на Br10 да 12040 беларускіх рублёў.
Курс расійскага рубля не змяніўся - 279 беларускіх.