Аляксандр Лукашэнка заявіў пра асаблівую ўвагу да развіцця аграпрамысловага комплексу, лічачы магчымым далейшае нарошчванне экспарту сельгаспрадукцыі.
"У Беларусі развіццю агракомплексу надаецца асаблівая ўвага, і мы высока цэнім уклад вяскоўцаў у харчовую бяспеку краіны. Цяпер стаіць задача максімальна нарошчваць экспарт і пашыраць геаграфію паставак нашай прадукцыі, дасягаць больш высокіх эканамічных паказчыкаў у працы гэтай стратэгічна важнай галіны", - адзначыў ён, уручаючы ў аўторак у Мінску дзяржаўныя ўзнагароды, у тым ліку, работнікам аграпрамысловага комплексу.