У выніку пажару на атамнай падводнай лодцы «Томск» у Прыморскім краі, які здарыўся ў панядзелак, пацярпелі 15 вайскоўцаў, паведаміў Следчы камітэт Расіі. Усе маракі пацярпелі пры тушэнні агню, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Раней Мінабароны РФ паведамляла, што экіпаж быў эвакуіраваны з падводнай лодкі і ніхто не пацярпеў. У аўторак па факце пажару распачалі крымінальную справу.

Пажар на падлодцы «Томск», якая з 2010 стаіць на рамонце на заводзе «Звезда» Прыморскім краі, успыхнуў у панядзелак у 11.30 па мясцовым часе.

Барацьба з агнём працягвалася больш за пяць з паловай гадзін. У тушэнні падлодкі ўдзельнічалі больш за дзесятак пажарных разлікаў.

«Прычыненашкодаздароўю 15 вайскоўцам, якія ў цяперашні час знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ў ваенна-марскім клінічным шпіталі», — гаворыцца ў паведамленні СКР.

Ведамства таксама паведаміла, што з-за пажару падлодка «часткова страціла функцыянальныя характарыстыкі». Раней, у панядзелак, міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў, што ўзгаранне істотна не паўплывала на абсталяванне лодкі.

Як паведаміў расейскім СМІ прадстаўнік штаба Ціхаакіянскага флоту, атамны рэактар на падводнай лодцы быў заглушаны, увесь баявы запас разгружаны.

АПЛ «Томск» — расійскі атамны падводны ракетаносны крэйсер праекта «Антэй», прызначаны для барацьбы са злучэннямі авіяносцаў.

Субмарына адносіцца да той жа серыі, што і падводная лодка «Курск», якая ў жніўні 2000 загінула ў Баранцавым моры з усім экіпажам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?