Лукашэнка даручыў зрабіць Палац незалежнасці даступным для народа. Гэта адбылося за месяц да завяршэння будаўніцтва.

Палац мусяць дабудаваць да 25 кастрычніка, калі ў Мінску пройдзе пасяджэнне Савета кіраўнікоў краінаў СНД.

«Кіраўнікі постсавецкіх рэспубалік павінны прыехаць і зразумець, што беларуская дзяржава адбылася як суверэнная і незалежная.

Вось яго знакі: плошча Дзяржаўнага сцяга, Палац незалежнасці, дзе яны будуць весці перамовы, дзе будзе працаваць гэты саміт», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы ў аўторак з дакладам старшыню Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцьку.

Таксама кіраўнік краіны даручыў прадумаць, як зрабіць будынак Палаца незалежнасці даступным для грамадзянаў, нягледзячы на тое, што там знаходзіцца яго працоўная рэзідэнцыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?