У 20.00 на цэнтральным пляцы Салігорску сабралася моладзь, каб адзначыць традыцыйны Дзень Салідарнасьці. 25 чалавек разгарнулі расьцяжку "Свабоду Зьмітру Дашкевічу!" — днямі споўніўся год, як лідэр незарэгістраванага "Маладога фронту" знаходзіцца за кратамі. Міліцыя, якая ад пачатку назірала за акцыяй, паспрабавала затрымаць самых актыўных. Моладзь не паддалася — шчапілася рукамі, утварыўшы жывы ланцуг. Калі міліцыянты паспрабавалі яго разарваць, удзельнікі акцыі палеглі на зямлю.

Прыехалі тры машыны падмогі, і тады ўдалося забраць чатырох чалавек. У РУУСе апынуліся Крысьціна Самойлава, браты Іван і Ільля Шылы, Андрэй Тычына — усе непаўнагадовыя. Івана затрымлівалі аж чатыры міліцыянты. Яны павалілі яго, надзелі кайданкі.

Зараз затрыманыя знаходзяцца ў РУУСе. Бацькі і сябры чакаюць іх ля дзьвярэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?