Галоўны ядзерны пасярэднік Паўночнай Карэі Кім Кай-Гван заклікаў міжнародную супольнасць аднавіць міжнародныя перамовы па ядзернай праграме краіны.

Пры гэтым на мінулым тыдні з'явілася інфармацыя, што Паўночная Карэя, магчыма, рэактывавала закансерваваны раней ядзерны рэактар у Ёнбене.

Выступаючы на форуме ў Пекіне, Кім Кай-Гван заявіў, што яго краіна гатова вярнуцца да фармату шасцібаковых перамоў з суседнімі краінамі і ЗША без якіх-небудзь умоваў.

Раней ЗША і Паўднёвая Карэя заявілі, што аднаўленне перамоваў магчыма толькі пры ўмове, што паўночнакарэйскі бок выкажа прыхільнасць да выканання заключаных раней дамоваў аб адмове ад ядзерных амбіцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?