У студзені—жніўні аб'ём прамысловай вытворчасці ў Беларусі знізіўся на 4,8% і склаў 403,5 трлн. рублёў, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Аб'ём прамысловай вытворчасці знізіўся ў сферы здабычы паліўна-энергетычных карысных выкапняў на 3,6%, вытворчасці цэлюлозы, драўнянай масы, паперы, кардону і вырабаў з іх — на 10,8%, тэкстыльнай і швейнай вытворчасці — на 1,8%, вытворчасці коксу, нафтапрадуктаў і ядзерных матэрыялаў — на 20,7%, хімічнай вытворчасці — на 26,7%, металургічнай вытворчасці — на 1,1%, вытворчасці транспартных сродкаў і абсталявання — на 0,2%.

Узрасла вытворчасць карысных выкапняў (апрача паліўна-энергетычных) на 9%, харчовых прадуктаў (уключаючы напоі і тытунь) — на 2,6%, скуры, скураных вырабаў і абутку — на 1,9%, драўніны і вырабаў з дрэва — на 8,2%, фармацэўтычнай прадукцыі — на 11,7%, гумавых і пластмасавых вырабаў — на 6,8%, іншых неметалічных мінеральных прадуктаў — на 9,4%, электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання — на 11,1%, электраэнергіі, газу і вады — на 0,4%. Вытворчасць машын і абсталявання засталася на леташнім узроўні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?