Відэахостынг YouTube анансаваў новую функцыю, якая дазволіць глядзець загружанае загадзя відэа без падключэння да інтэрнэту. Паведамленне пра гэта 17 верасня з’явілася ў афіцыйным блогу.

Як гаворыцца ў паведамленні, магчымасць глядзець відэа афлайн будзе даступная толькі для карыстальнікаў мабільных дадаткаў YouTube. Функцыя афлайн-прагляду, паводле словаў прадстаўнікоў відэахостынгу, стане даступная ў лістападзе 2013 г.

У 2012 годзе ў мабільным дадатку YouTube для Android ужо з’явілася такая функцыя, якая дазваляе даглядзець афлайн відэа, прагляд якога быў пачаты пры падключаным інтэрнэт-злучэнні.

Аднак у цэлым захоўванне відэа для далейшага прагляду без падключэння да Сеткі супярэчыла правілам карыстання сэрвісам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0