Інспекцыя Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Віцебскай вобласці размясціла тэндар на закупку легкавога аўтамабіля «Шкода Суперб» за 310 мільёнаў рублёў (каля 26000 еўра), паведамляе сайт «Народныя навіны Віцебска».

Згодна з патрабаваннямі тэндару, гэта павінен быць аўтамабіль з бензінавым рухавіком аб’ёмам 1,8 літра, з механічнай 6-ступеністай скрынкай перадач, выфарбаваны ў чорны, шэры або серабрысты металічны колер.

У прайсе беларускіх дылераў «Шкоды» цана 25.750 еўра ўсталяваная на «Шкода Суперб» камплектацыі «Ambition» з кузавам хэтчбэк.

Гэтая камплектацыя адрозніваецца ад базавай бартавым камп’ютарам Maxi DOT, адліванымі дыскамі колаў, храміраваннем некаторых дэталяў, падсветкай дзвярных ручак звонку, дадатковымі рэчавымі адсекамі і шэрагам іншых дробязяў.

Нагадаем, што падобны аўтамабіль хоча купіць таксама і абласное ўпраўленне МНС. Праўда, у адрозненне ад ратавальнікаў, інспекцыя Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам фінансуе закупку з уласных сродкаў, а не бюджэту Віцебскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?