@mark_wahlberg

@mark_wahlberg

Зорка фільма «Адступнікі» 42-гадовы Марк Уолберг скончыў школу і атрымаў атэстат аб сярэдняй адукацыі, піша korrespondent.net.

Пра гэта ён паведаміў у калонцы на Huffington Post.

Уолберг піша, што гэтым летам у перапынках паміж здымкамі рыхтаваўся да выпускных іспытаў. Атрымаць сярэднюю адукацыю ён змог дзякуючы анлайн-заняткам.

Звычайную школу Уолберг кінуў у дзявятым класе. Для таго, каб скончыць школу, акцёру прыйшлося вучыцца ўвесь год.

Уолберг спадзяецца, што яго досвед дапаможа тысячам людзей рознага ўзросту, якія гэтак жа, як і ён, кінулі ў свой час школу і цяпер шкадуюць пра гэта.

Марк Уолберг — амерыканскі акцёр, намінант на прэмію Оскар за ролю другога плана ў фільме «Адступнікі» (рэж. Марцін Скарцэзе), прадзюсар, мадэль, філантроп, музыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?