Фота Паўла Русіна.

Фота Паўла Русіна.

Цела студэнта падрыхтоўчых курсаў БДУ з Кітая 1994 года нараджэння дастала са Свіслачы сёння, 18 верасня, манеўрана-пошукавая група Таварыства выратавання на вадзе Мінска, паведамляе Tut.by.

Малады чалавек пражываў у інтэрнаце № 5 на вуліцы Кастрычніцкай.

Як высветлілася, увечары 17 верасня кампанія з двух хлопцаў і адной дзяўчыны адпачывала на парапеце ля Свіслачы. Аднаму маладому чалавеку стала дрэнна, і ён зваліўся ў ваду. Усе трое — кітайцы.

«Глыбіня ракі да бардзюрнага каменя ў тым месцы — каля двух метраў, агароджы няма. Мяркуючы па ўсім, хлопец спрабаваў выратавацца, але яму гэта не ўдалося», — распавёў начальнік манеўрана-пошукавай групы Барыс Крайко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?