Знішчэнне хімічнай зброі запатрабуе каля $1 млрд і зойме каля года, заявіў прэзідэнт Сірыі Башар Асад у інтэрв'ю тэлеканалу Fox News.

Паводле Асада, працэс знішчэння хімічных арсеналаў можа мець негатыўныя наступствы для навакольнага асяроддзя.

Ён зноў усклаў адказнасць за выкарыстанне зарыну ў прыгарадзе Дамаска на паўстанцаў, а таксама заявіў, што чакае вяртання інспектараў ААН.

Напярэдадні намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў заявіў, што Расія мае намер матэрыяльна падтрымаць знішчэнне сірыйскага хімічнай зброі.

«Гэта можа быць экспертная дапамога, могуць быць тэхналогіі і многае іншае», — растлумачыў Рабкоў, дадаўшы, што «расійскі ўнёсак будзе важкім»,

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?