19 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі. Беларускі рубель рэзка здаў да расійскага рубля і еўра.

Даляр знізіўся на Br10 да 9020 беларускіх рублёў.

Еўра вырас на Br140 да 12 200 беларускіх рублёў, тым самым пабіўшы гістарычны максімум у 12 110 рублёў, усталяваны 9 лістапада 2011 г.

Курс расійскага рубля вырас на Br5,5 да 285,5 беларускага.

Валютны кошык дасягнуў абсалютнага максімума — дэвальвацыя ад пачатку года склала 4,7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0