Сумная доля Сьцяпана Сухарэнкі не адбілася на бліскучай кар’еры Андрэя Сьцяпанавіча.

Той цяпер працуе першым сакратаром пасольства Беларусі ў Францыі па пытаньнях Рады Эўропы. Ён мае за сядзібу не Парыж, а Страсбург — там кшталту нефармальнага прадстаўніцтва пры Радзе Эўропы, якое забясьпечвае узаемадзеяньне Беларусі з Радай Эўропы і Эўрапарлямэнтам. Нагрузка невялікая — улічваючы, што Беларусь мае мінімум кантактаў і за парушэньні дэмакратычных нормаў страціла нават статус спэцыяльна запрошанага.

Больш пра беларускую амбасаду ў Францыі можна прачытаць на яе сайце.

Раней у Страсбургу працаваў толькі адзін чалавек на пасадзе дарадцы, а цяпер дарадца і першы сакратар. Дарэчы, з дыпляматычнай пляцоўкі ў Страсбургу пачыналася бліскучая кар’ера Ўладзімера Макея, гадаванца контравыведкі, які перакачаваў у крэсла дарадцы, але ўжо не пасольства, а самога Аляксандра Лукашэнкі, і цяпер лічыцца адной з найбольш уплывовых асобаў краіны.

Цікава, што сын міністра ўнутраных справаў У. Навумава працуе ў Нідэрляндах — празь якія адбываецца львіная доля рээкспарту беларускіх нафтапрадуктаў, а сын Канаплёва — у Кітаі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?