Папяровыя жураўлікі на аўтобусным прыпынку ў Мінску.

Папяровыя жураўлікі на аўтобусным прыпынку ў Мінску.

Папяровыя жураўлікі на аўтобусным прыпынку ў Мінску.

Папяровыя жураўлікі на аўтобусным прыпынку ў Мінску.

У некаторых месцах у Мінску цяпер можна ўбачыць папяровых жураўлікаў. Птушкі ў тэхніцы арыгамі з’явіліся з нагоды адкрыцця першага фестываля японскай культуры ў Беларусі «Японская восень», які працягнецца з кастрычніка па лістапад.

Раней у Беларусі ладзіліся падзеі, звязаныя з японскай культурай: фестываль традыцыйнай і сучаснай японскай культуры і анімэ «Хіган», Дні японскага кіно. Аднак сёлета ўпершыню ўсе яны былі аб’яднаныя ў асобны фестываль.

Добрай навіной з’яўляецца і тое, што геаграфія фестываля не абмежаваная Мінскам: некаторыя мерапрыемствы адбудуцца ў Полацку, Гродне і Лунінцы.

Праграма фестывалю «Японская восень» у Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?