Сума чыстай страты арганізацый за студзень—ліпень 2013 года склала 4,2 трлн. рублёў, што ў 2,1 разу больш, чым за студзень—ліпень 2012-га, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

За сем месяцаў стратнымі былі 783 арганізацыі, або 9,5% ад агульнай колькасці арганізацый, што ўлічваюцца ў бягучым парадку (за студзень—ліпень 2012 года — 543 арганізацыі, або 6,6%).

Павялічылася доля стратных прадпрыемстваў у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам у арганізацыях: сельскай гаспадаркі — 2,4% (1% летась); прамысловасці — 16,6% (10,5%); гандлю, па рамонце аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання — 10,9% (5,8%), транспарту — 10,3% (7,5%), сферы аказання камунальных, сацыяльных і персанальных паслуг — 8,6% (6,1%).

Рэнтабельнасць продажу за студзень—ліпень 2013 года склала 7,3% супраць 10,9% у студзені—ліпені 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?