Прадухілена незаконнае перамяшчэнне праз мяжу партыі псіхатропнага рэчыва.

Як паведамілі БелаПАН у Дзяржаўным камітэце пагранічных войскаў Беларусі, 15 верасня пры афармленні ў пункце пропуску "Беняконі-2" на беларуска-літоўскай мяжы пасажырскага цягніка "Сімферопаль—Рыга" ў міжстолевай прасторы аднаго з вагонаў пагранічным нарадам сумесна з супрацоўнікамі мытных органаў былі знойдзены 4 пакеты, ёмістасцю па 30 л кожны, у якіх знаходзіліся медыцынскія прэпараты -- 81 найменне. Сярод іх -- 65 упаковак (больш за 3.000 таблетак) актыўнага псіхатропнага рэчыва "Феназепам", забароненага да ўвозу і вывазу з тэрыторыі краіны.

У працэсе разбору высветлілася, што знойдзеныя медыцынскія прэпараты па просьбе невядомых асоб перавозіла праваднік, грамадзянка Літвы.

Кантрабандны груз на суму прыкладна 6,5 мільёнаў рублёў перададзены на мытню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?