Фотажаба на Мадуру. Оzziesaffa.blogspot.com.
Урад Венесуэлы часова нацыяналізавала фабрыку па вытворчасці туалетнай паперы ў сувязі з дэфіцытам яе прадукцыі ў краіне, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Нацыянальнай гвардыі, якая ачапілі тэрыторыю завода, даручана кантраляваць вытворчасць і пастаўкі прадукцыі.
У краіне назіраецца дэфіцыт прадуктаў і тавараў першай неабходнасці, апазіцыя вінаваціць у няпростай сітуацыі ўлады краіны.
Урад жа ўскладае віну на «нядобрасумленных гандляроў».
На мінулым тыдні прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура стварыў спецыяльную камісію для вырашэння праблемы дэфіцыту.
0
0
0
0
0
0