У Германіі пачаліся выбары ў бундэстаг. Выбарчыя ўчасткі зачыняцца а 19-й паводле мінскага часу.

Апошнія сацапытанні прадказалі перамогу кіруючай кааліцыі, якую ўзначальвае Хрысціянска- дэмакратычны саюз (ХДС) цяперашняга канцлера Ангелы Меркель. Яе падтрымліваюць 45% немцаў.

Такім чынам, у выпадку перамогі, партыя Меркель будзе кіраваць трэці тэрмін запар.

Цяперашняя парламенцкая апазіцыя, у якую ўваходзяць сацыял-дэмакраты (СДПГ), «Зялёныя» і «Левыя», адстае па апытаннях усяго на адзін працэнт. За гэтыя партыі гатовыя прагаласаваць 44% немцаў.

Зрэшты, як адзначае BBC News, саюзнікі ХДС, свабодныя дэмакраты (лібералы, СвДП), могуць не прайсці выбарчы бар'ер у пяць працэнтаў. У гэтым выпадку Меркель, каб застацца ва ўладзе, прыйдзецца дамаўляцца пра саюз з яе галоўным канкурэнтам Штайнбукам з СДПГ.

Таксама ў выбарах удзельнічаюць правая «Альтэрнатыва для Германіі», якая выступае супраць еўра, «Пірацкая партыя» і шэраг іншых непарламенцкіх сіл. Аднак апытанні прадказалі ім вынік максімум у тры працэнты.

Усяго ў бундэстагу 622 месцы. Паводле нямецкіх законаў, сфармаваны парламент будзе выбіраць фактычнага лідара краіны — канцлера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?