Белгідрамет папярэджвае, што ў сувязі са зрушэннем актыўнага цыклону з Фінскай затокі на Маскоўскую вобласць, 23 верасня (панядзелак) на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне заходняга, паўночна-заходняга ветру парывамі да 15–20 м/с, днём месцамі да 24 м/с.
Уначы месцамі па краіне чакаюцца моцныя дажджы.
Тэмпература паветра ўначы плюс 6-11 градусаў, днём - 9-14 градусаў вышэй за нуль, па Брэсцкай вобласці будзе да 16 градусаў.
Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.