Так у Мінску да 18.00 нельга будзе праехаць па тэрыторыі Верхняга гораду, а таксама на вуліцы Леніна ад вуліцы Карла Маркса да вуліцы Кірава ў раёне Нацыянальнага мастацкага музею.

У папярэднія гады 22 верасня рабілі бясплатны праезд у грамадскім транспарце для пасажыраў, якія паказваюць пасведчанне кіроўцы, то бок, свядома адмаўляюцца ў гэты дзень ад перасоўвання на аўто.

Дзень без аўто адзначаецца ва ўсім свеце — мерапрыемства прапагандуе ідэю пешага і роварнага спосабаў перасоўвання, выкарыстання грамадскага транспарту, а таксама развіццё суполак з крокавай даступнасцю месцаў працы і адпачынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?