Беларусь зацікаўлена ў развіцці інвестыцыйных праектаў па здабычы і перапрацоўцы бурага вугалю. Аб гэтым заявіў сёння прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком люксембургскай кампаніі Polar Stars Group S.A. Мікалаем фон Келерам.

Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь прынцыпова займаецца пытаннямі энергетычнай бяспекі як асноўнага складальніка незалежнасці краіны. "І нам, зразумела ж, любы праект сёння вельмі важны", - падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што прадстаўленыя яму люксембургскай кампаніяй два інвестпраекты — па здабычы і перапрацоўцы ў Беларусі бурага вугалю і гаручых сланцаў - папярэдне былі падрабязна абмеркаваны ва ўрадзе. Ён адзначыў, што "гэта шматмільярдныя затраты" і такія буйныя праекты зацвярджаюцца прэзідэнтам.

У тым выпадку калі дамоўленасці будуць дасягнуты, "Вы станеце нашым чалавекам, мы будзем працаваць з вамі як са сваёй кампаніяй, ажыццяўляць падтрымку", - сказаў прэзідэнт, звяртаючыся да Мікалая фон Келера. "Гэты праект ляжыць у сферы нацыянальнай бяспекі і незалежнасці дзяржавы. Калі мы яго рэалізуем, то зможам значна рушыць наперад у гэтым напрамку", — дадаў ён.

Пацікавіўшыся ў замежнага інвестара, як ён бачыць супрацоўніцтва з Беларуссю, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што некаторыя заходнія і расійскія інвестары лічаць Беларусь "некранутай краінай у плане бандыцкай прыватызацыі".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Мы не збіраемся капацца ў гісторыі інвестараў і шукаць, чые ў іх грошы. Калі ў чалавека ёсць грошы і ён гатовы іх інвесціраваць, то, калі ласка, прыходзьце і інвесціруйце. Галоўнае, што іх крыніца — не наркотыкі і не бандыцкая зброя". "Вывучэнне вашых кампаній, холдынгаў сведчыць аб тым, што ў вас сур'ёзныя намеры", — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?