Настаўніца гісторыі Беларусі са Жлобіна Марына Барыскава выйграла ва ўкраінскім гумарыстычным тэлевізійным конкурсе «Рассмяшы коміка» 50 тыс. грыўняў (55 млн беларускіх рублёў).

Шоу з’явілася 19 лютага 2011 г. на ўкраінскім тэлеканале «Інтэр». Зараз ідзе пяты сезон. Аналагі шоу ёсць у Расіі, Арменіі, Літве і Казахстане.

Мэта ўдзельніка — любой цаной прымусіць журы засмяяцца ці хаця б ўсміхнуцца.

Гэта неабходна паспець зрабіць за адну хвіліну. Калі ўдзельніку гэта атрымоўваецца, то ён выйграе адну тысячу грыўняў, пасля чаго мае права альбо забраць грошы і сысці, або ўзяць яшчэ адну хвіліну, каб працягнуць выступ і выйграць больш.

Калі ўдзельнік працягвае гульню, у яго ёсць наступная хвіліна, каб рассмяшыць комікаў.

Калі яму гэта зноў атрымоўваецца, то ён выйграе ўжо пяць тысяч грыўняў. Калі няма — ён сыходзіць ні з чым. Наступнай сумай з’яўляецца дзесяць тысяч грыўняў, далей — дваццаць, пасля чаго можна зарабіць 50 000 грыўняў.

Калі ўдзельнік прайграе на якім-небудзь з гэтых этапаў гульні, то ён губляе ўвесь выйгрыш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0