Беларусь гатова аказваць усялякую дапамогу Арменіі па хутчэйшым далучэнні да Мытнага саюза. Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Сочы са сваім армянскім калегам Сержам Саргсянам.

«Ёсць адна тэма, якую мы павінны абмеркаваць, — гэта перспектывы ўступлення Арменіі ў Мытны саюз», — сказаў Лукашэнка.

«Я скажу адназначна: калі Арменія вырашыць двума нагамі ўступіць у нашу арганізацыю, то Беларусь ніколі не будзе гэтаму перашкаджаць, а будзе толькі падтрымліваць вашы імкненні і ўсяляк дапамагаць, каб хутчэй завяршыліся ўсе працэдуры і вы далучыліся да нас», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў прэзідэнта Арменіі, іх намеры ў гэтым пытанні вельмі сур’ёзныя. «Мы не перадумалі, бо самі прыйшлі да гэтага меркавання», — сказаў Серж Саргсян.

Ацэньваючы ў цэлым стан двухбаковых адносін, кіраўнік Беларусі звярнуў увагу на тое, што ў апошнія гады яны ўзняліся на вельмі высокі ўзровень. Беларусі лідар выказаў задавальненне цяперашнім станам супрацоўніцтва і яго перспектывамі.

Серж Саргсян у сваю чаргу адзначыў ажыўленне двухбаковых адносін. «Усе дамоўленасці выконваюцца, гэта відаць па тавараабароту і ўсіх напрамках нашага супрацоўніцтва», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?