Кітай набудзе 3 млн га (7400000 акраў) украінскай ворнай зямлі, паведамляе Reuters са спасылкай на кітайскія СМІ.

Гэтая здзелка ператворыць Украіну ў найбуйнейшы замежны гаспадарчы цэнтр Кітая, неабходны азіяцкай краіне для задавальнення попыту на харчовыя прадукты.

Кантракт быў заключаны паміж кітайскай Xinjiang Production and Construction Corps і ўкраінскай KSGagro.

Спачатку Кітаю дадуць 100 тыс. га зямлі, а потым плошчы будуць даведзены да 3 млн га.

На Кітай прыходзіцца 20% сусветнага насельніцтва і толькі 9% ворнай зямлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0