23 верасня ААТ «АСБ» Беларусбанк «павялічвае стаўкі па крэдытах на будаўніцтва і набыццё жылля на 10%, паведамляе БелаПАН.

Спецыяліст АСБ «Беларусбанк» пацвердзіла парталу www.realt.by, што адбыліся змены ставак па крэдытах. І на сённяшні дзень крэдыт на будаўніцтва і на набыццё жылля можна атрымаць пад 38,5% (стаўка рэфінансавання плюс 15%, раней — плюс 5%). Тэрмін карыстання крэдытам складае 15 гадоў.

Пры гэтым памер выдадзенай сумы можа складаць да 75% кошту будаўніцтва (рэканструкцыі), набыцця жылога памяшкання ў межах плацежаздольнасці кліента. Акрамя таго, не так даўно былі зменены і ўмовы аб паруцы.

Зараз пры разліку сумы крэдыту магчыма ўключэнне ў сукупны даход крэдытаатрымальніка даходаў паручальнікаў — блізкіх сваякоў крэдытаатрымальніка: мужа ці жонкі, бацькоў, родных братоў (сясцёр) мужа і жонкі, дзяцей, унукаў.

Партал нагадвае, што ў сакавіку гэтага года найбуйнейшыя дзяржаўныя банкі (ААТ «АСБ «Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «Белінвестбанк») аднавілі крэдытаванне жылля для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пад 16%.

Аднак ужо ў жніўні падобнае крэдытаванне было прыпынена. Некаторыя эксперты рынку выказалі здагадку, што банкі папросту вычарпалі запас сродкаў для крэдыту і прыпыненне часовае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?