24 верасня (аўторак) у Гродне пройдзе вечарына памяці паэта Юрыя Гуменюка, які загінуў у студзені. Удзел у паэтычнай вечарыне, якая прымеркавана да дня нараджэння паэта, возьмуць вядомыя гарадзенскія літаратары, мастакі, музыкі.

Кожны з наведнікаў пры жаданні за невялікае ахвяраванне на помнік Юрку Гумянюку атрымае пасмяротны зборнік яго паэзіі «Назаві мяне геніем», які нядаўна пабачыў свет у кніжнай серыі «Гарадзенскай Бібліятэцы».

Паэтычная вечарына пачнецца а 18.00 у гарадзенскай галерэі «Крыга», уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?