У выдаўцоў засталіся апошнія 5 асобнікаў грунтоўнага тому (аб’ём 1214 старонак) мовазнаўчых твораў выбітнага беларускага філёляга Яна Станкевіча пад назвай «Язык і языкаведа». У ім пад адной вокладкай сабраныя асноўныя тэксты гэтага аднаго з найяскравейшых і найарыгінальнейшых беларускіх моваведаў ХХ ст., прысьвечаныя бадай што ўсім галінам беларускага мовазнаўства: граматыцы, правілам, артаэпіі, гісторыі мовы, анамастыцы, лексыкаграфіі і інш.

Як адзначае ў сваёй кароткай прадмове да кнігі яе ўкладальнік Валер Булгакаў:

Станкевічаў патас палягаў у тым, што нармаваць мову такой, якой яна ёсьць цяпер, значыць узаконьваць у ёй сьляды каляніяльных узьдзеяньняў, пакідаць па-за ўвагай тыя ейныя рэсурсы, адсутнасьць якіх пазбаўляе яе адметнага аблічча.

Ян Станкевіч быў галоўным апанэнтам моўнага рэжыму, прынятага ў савецкай Беларусі і бяздумна ўспадкаванага Беларусяй незалежнай. Гэтая кніга прапануе альтэрнатыўны праект беларускай мовы. І, трэба падкрэсьліць, акурат праект, які так і ня быў завершаны ў выглядзе строгай сыстэмы. Магчыма, якраз у гэтым палягае шанец для яго запатрабаваньня ў сучасных варунках. Але забясьпечыць яго можа толькі крытычнае пераасэнсаваньне гэтага праекту наноў, а не сьляпое капіяваньне яго складовых частак пры гістарычна іншых абставінах.

Апошні шанец набыць гэтую кнігу ў асабістую бібліятэку можна рэалізаваць, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected]. Іншыя падрабязнасці тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?