Аршанскі міжраённы аддзел СК праводзіць праверку па факце гібелі кароў на чыгуначным перагоне ў Дубровенскім раёне.
Усе абставіны таго, што здарылася плануецца высветліць у бліжэйшыя дні. Паводле папярэдніх дадзеных, статак з 164 кароў у ноч з 20 на 21 верасня прарваў агароджу "электрапастух" і выйшаў на чыгуначныя шляхі , дзе патрапіў пад цягнік № 26 Мінск--Масква. Пастухі не паспелі своечасова папярэдзіць сутыкненне. У выніку загінулі больш за 50 жывёл . Нанесеная гаспадарцы шкода падлічваецца. Разглядаецца і іншая версія здарэння. У прыватнасці , што кароў напалохалі дзікія жывёлы, што таксама магло стаць прычынай іх выхаду на перагон.
У жніўні падобнае надзвычайнае здарэнне адбылося ў Талачынскім раёне, калі статак з 200 кароў , якія належаць ААТ "Талачынскі райаграсэрвіс" , напалохалі дзікі. У выніку жывёлы разьбегліся . Частка з іх выйшла на чыгуначныя рэйкі за пяці кіламетрах ад пашы і трапіла пад цеплавоз . Загінулі 15 кароў .